ЦЭНТЭР ПАДТРЫМКI КЛIЕНТАУ
800 101 101

(бясплатны званок са стацыянарных тэлефонау у Польшчы)

+48 22 521 10 10

(званкi з мабiльных тэлефонау i мiжнародных намяроу платныя)

З viaTOLL – на канікулы

29.06.2016

У сувязі з інтэнсіфікацыяй руху падчас канікул, нагадваем правілы ажыццяўлення электроннай аплаты ў сістэме viaTOLL.

У сувязі з доўгімі майскімі выходнымі, падчас якіх традыцыйна інтэнсіфікуецца рух на польскіх дарогах, нагадваем аб правілах ажыццяўлення электроннай аплаты ў сістэме viaTOLL.

Сістэма viaTOLL абавязковая для ўсіх транспартных сродкаў і аўтапаяздоў з агульнай дазволенай максімальнай вагой больш за 3,5 тоны, у сувязі з чым яна ахоплівае і вадзіцеляў легкавых машын, калі агульная дазволеная максімальная вага транспартнага сродку і прычэпа (напрыклад, кемпінгавага прычэпа, прычэпаў для перавозкі лодак, каней і г. д.) большая за 3,5 тоны. Гэта значыць, што карыстальнікі такіх транспартных сродкаў перад уездам на платную дарогу павінны ажыццявіць рэгістарцыю ў сістэме ды ўсталяваць у транспартным сродку бартавую прыладу viaBOX. Аб дакументах, патрэбных для рэгістрацыі транспартанага сродку, можна прачытаць на сайце viaTOLL у раздзеле „Абслугоўванне кліентаў”.

Вадзіцелі аўтапаяздоў (легкавых машын з прычэпам) з агульнай дазволенай максімальнай вагой больш за 3,5 т, якія хочуць уехаць на платную дарогу, павінныя ўсталяваць унутры транспартанага сродку бартавую прыладу viaBOX з функцыяй ручнога ўключэння і выключэння рэжыму “Транспартны сродак з прычэпам”. Для таго, каб уключыць рэжым “Транспартны сродак з прычэпам”, вадзіцель павінен націснуць і пратрымаць кнопку на прыладзе больш за 2 секунды, пакуль дыёд “2” не запаліцца адзін раз. Наступнае націсканне кнопкі пераключыць прыладу viaBOX у рэжым “Транспартны сродак без прычэпа”, а пераключэнне пацвярджаецца адным светлавым сігналам дыёда “Х”. Гэтым рэжымам карыстаюцца вадзіцелі тых транспартных сродкаў, якія абавязаныя ажыццяўляць аплату толькі тады, калі яны рухаюцца з прычэпам, а таксама вадзіцелі транспратных сродкаў, каторыя падчас руху з прычэпам павінныя ажыццяўляць аплату па іншых стаўках (калі агульная дазволеная максімальная вага аўтапоезда большая за 12 тон). Падрабязная інфармацыя пра пераключэнне прылады знаходзіцца ў інструкцыі абслугоўвання прылады viaBOX.

Карыстальнікі кэмпераў (інтэграваных турыстычных машын, пабудаваных ці абсталяваных адмыслова з гэтай мэтай, у якіх ёсць месца для сну і адпачынку падарожнікаў) з дазволенай максімальнай вагой больш за 3,5 тоны таксама павінныя памятаць пра абавязковую электронную аплату на платных дарогах і звязанай з гэтым абавязковай рэгістрацыяй у сістэме viaTOLL.

У сваю чаргу, сістэма viaTOLL неабавязковая для легкавых машын з прычэпам з агульнай дазволенай максімальнай вагой роўнай ці меншай за 3,5 тоны. Вадзіцель такога транспартнага сродку мае права добраахвотна карыстацца сістэмай viaTOLL на аўтамагістралі А2 Конін – Стрыкуф і А4 Беляны-Вроцлаўске – Сосьніца і, такім чынам, рабіць электронную аплату. Электронная аплата ажыццяўляецца пры дапамозе прылады viaAUTO, якую можна набыць у некаторых месцах абслугоўвання кліентаў.

У выпадку нейкіх пытанняў, калі ласка, звяртайцеся ў Тэлефонны цэнтр абслугоўвання кліентаў. Адначасова нагадваем, што зарэгістравацца ў сістэме viaTOLL можна ў месцах абслугоўвання кліентаў, а іх поўны спіс знаходзіцца на сайце viaTOLL.pl у раздзеле „Абслугоўванне кліентаў”