ЦЭНТЭР ПАДТРЫМКI КЛIЕНТАУ
800 101 101

(бясплатны званок са стацыянарных тэлефонау у Польшчы)

+48 22 521 10 10

(званкi з мабiльных тэлефонау i мiжнародных намяроу платныя)

Хутка, мабільна і экалагічна – карыстайся электроннай дэбет-нотай

26.10.2016

Ужо 16,5% карыстальнікаў сістэмы viaTOLL карыстаецца электроннай дэбет-нотай, то бок электронным аналагам традыцыйнай папяровай дэбет-ноты, даступнай для зарэгістраваных карыстальнікаў як для дамоваў з папярэдняй, так і для дамоваў з адтэрмінаванай аплатамі. 

Чаму варта карыстацца электроннай дэбет-нотай? 

  • Доступ з любога месца ў любы час, без чакання ліста і без рызыкі яго не атрымаць. 
  • Паведамленне аб выдадзенай электроннай дэбет-ноце дасылаецца на ўказаны карыстальнікам адрас электроннай пошты, а актывацыя паслугі азначае адмову ад атрымання раздрукаваных дэбет-нотаў. 
  • Электронная дэбет-нота дазваляе скараціць колькасць выкарыстоўваемай паперы і, тым самым, ахоўваць навакольнае асяроддзе. 

Як пачаць? 

  • Для таго, каб пачаць карыстацца парталам eNota, у панэлі абслугоўвання кліента трэба пазначыць поле выбару “eNota” і ўказаць правільны адрас электроннай пошты. 
  • Разам з першым паведамленнем аб выстаўленай электроннай дэбет-ноце прыйдзе падрабязная інфармацыю аб уваходзе ў сістэму і спасылка актывацыі, што дазволіць стварыць індывідуальны пароль для ўваходу на партал eNota.  

У сувязі са шматлікімі пытаннямі нагадваем, што электронная аплата з’яўляецца публічнай аплатай (ч. 1  арт. 5 Закона “Аб публічных фінансах”, “Дзеннік устаў” (Dziennik Ustaw) 2009 № 157 пазіцыя 1240), якая спаганяецца Генеральным дырэктарам дарог рэспубліканскага значэння і аўтамагістралей, у сувязі з чым дадзеная аплата не трапляе пад закон “Аб ПДВ”. Дэбет-нота (у тым ліку, электронная дэбет-нота) – гэта афіцыйны бухгалтарскі дакумент і, безумоўна, ён можа ўлічвацца ў бухгалтарскіх кнігах фірмы. 

Больш падрабязную інфармацыі можна знайсці ў Дапаможніку па электроннай дэбет-ноце і атрымаць у Тэлефонным пункце абслугоўвання кліентаў па нумарах: 800 101 101 (бясплатныя званкі са стацыянарных тэлефонаў у Польшчы) ці +48 22 521 10 10 (платныя званкі з мабільных тэлефонаў і з-за мяжы).