ЦЭНТЭР ПАДТРЫМКI КЛIЕНТАУ
800 101 101

(бясплатны званок са стацыянарных тэлефонау у Польшчы)

+48 22 521 10 10

(званкi з мабiльных тэлефонау i мiжнародных намяроу платныя)

Палітыка канфідэнцыяльнасці

    Палітыка канфідэнцыяльнасці для партала viatoll.pl

    Палітыка канфідэнцыяльнасці
    Генеральны дырэктар рэспубліканскіх дарог і аўтастрад шануе і рэалізуе права карыстальнікаў на канфідэнцыяльнасць. Ніжэй вы знойдзеце інфармацыю пра тое, якім чынам мы збіраем, апрацоўваем і выкарыстоўваем інфармацыю аб карыстальніках партала viatoll.pl, і як мы клапоцімся пра ахову асабістых дадзеных карыстальнікаў, дзякуючы адпаведным тэхналагічным рашэнням.

    Апрацоўка асабістых дадзеных карыстальнікаў партала viatoll.pl
    Асабістыя дадзеныя – гэта любая інфармацыя ідэнтыфікаванай фізічнай асобы ці фізічнай асобы, якую можна ідэнтыфікаваць. Усе асабістыя дадзеныя збіраюцца, захоўваюцца і апрацоўваюцца на партале viatoll.pl у адпаведнасці з нормамі Закона “Аб ахове асабістых дадзеных” ад 29.08.1997 г. і Закона “Аб аказанні паслуг электронным шляхам” ад 18 ліпеня 2002 г. Пераказванне асабістых дадзеных дабравольнае, прычым указанне электроннага адраса карыстальніка неабходна для паслуг „Newsletter” і “Регісітрацыя”, а ўказанне нумара тэлефона – для карыстання паслугай „SMS Reminder”. Падрабязныя правілы могуць прадугледжваць іншыя асабістыя дадзеныя, указанне якіх неабходна для таго, каб карыстацца канкрэтнай, акрэсленай у іх паслугай. Пазначаныя дадзеныя ахоўваюцца ад доступу да іх трэціх асобаў і выкарыстоўваюцца Галоўнай дырэкцыяй рэспубліканскіх дарог і аўтастрад выключна для кантактаў з карыстальнікамі ў рамах выканання гэтай паслугі.

    Адміністратар асабістых дадзеных
    Адміністратарам асабістых дадзеных з’яўляецца
    Генеральны дырэктар рэспубліканскіх дарог і аўтастрад
    вул. Wronia 53
    00-874 г. Варшава
    РЭГОН 017511575

    Мэта апрацоўкі асабістых дадзеных
    Асабістыя дадзеныя збіраюцца, захоўваюцца і выкарыстоўваюцца Галоўнай дырэкцыяй рэспубліканскіх дарог і аўтастрад са згоды асоб, якім гэтыя дадзеныя датычаць, у адпаведнасці з заканадаўствам, з захоўваннем неабходных працэдур, такім чынам, гарантуе іх бяспеку. Адміністратар можа выкарыстоўваць асабістыя дадзеныя толькі і выключна дзеля забеспячэння адпаведнага абслугоўвання карыстальнікаў партала, перадусім, у рамах выканання паслугі „Newsletter” ды камунікацыі з карыстальнікамі, якія на гэта згадзіліся.

    Права доступу да зместу сваіх асабістых дадзеных, іх выпраўлення і выдачы
    Карыстальнік мае права доступу і выпраўлення сваіх асабістых дадзеных, перададзеных Галоўнай дырэкцыі рэспубліканскіх дарог і аўтастрад у рамах паслугі “Рэгістрацыя” (пасля працэдуры праверкі асобы карыстальніка, якая палягае на ўказанні пароля), у закладцы “Дадзеныя кліента”. Поўная выдача адраса электроннай пошты можна зрабіць у закладцы “Дадзеныя кліента” ў Профілі карыстальніка. Для выдачы профілю карыстальніка неабходна звязацца з гарачай лініяй. Поўнасцю выдача адраса электроннай пошты, пададзена ў рамах паслугі „Newsletter” можна праз сайт viatoll.pl пры дапамозе Інтэрнэт-адраса (так званай спасылкі), што знаходзіцца напрыканцы кожнага паведамлення, дасланага ў рамах выканання паслугі. Для поўнай выдачы нумара тэлефона з паслугі „SMS Reminder” трэба ўпісаць нумар тэлефона і пазначыць варыянт “Выпісацца з смс-нагадвання” на галоўным сайце. Кожны, хто згадзіўся на апрацоўку сваіх асабістых дадзеных у рамах карыстання паслугамі, праграмным забеспячэннем альбо конкурсамі, даступнымі на партале viatoll.pl, можа звярнуцца непасрэдна да адміністратара партала з просьбай прадставіць яму доступ да сваіх асабістых дадзеных, выправіць іх ці знішчыць. Для гэтага дашліце паведамленне на адрас: info@viatoll.pl.

    Ахова апрацаваных асабістых дадзеных
    Набор асабістых дадзеных лічыцца базай дадзеных высокай ступені бяспекі. Ён захоўваецца на сэрверы, забяспечаным як ад дыстанцыйнага (інфармацыйнага), так і ад фізічнага доступу. Акрамя таго, усе асобы, якія апрацоўваюць для партала viatoll.pl асабістыя дадзеныя карыстальнікаў, маюць адпаведныя дазволы, выдадзеныя адміністратарам асабістых дадзеных згодна з арт. 37 Закона “Аб ахове асабістых дадзеных”.

    Наведванне
    Праграмнае забеспячэнне партала viatoll.pl аўтаматычна збірае так званыя ўваходы ў сістэму (у прыватнасці, дату і час візіту, ай-пі адрас), што выкарыстоўваюцца для адміністравання сэрверамі сістэмы сэрвісу, а таксама для вядзення статыстыкі.

    Іншыя сайты
    У рамах стандартных механізмаў, якія функцыянуюць у Інтэрнэце, на партале viatoll.pl могуць з’яўляцца спасылкі на знешнія сайты. За ахову асабістых дадзеных на знешніх сэрверах ды за апублікаваны там змест адказваюць выключна суб’екты, што вядуць гэтыя сайты.

    Гарантыя бяспекі
    Адміністратар viatoll.pl гарантуе карыстальнікам належную ахову іх асабістых дадзеных, што захоўваюцца на партале viatoll.pl. Выкарыстаная сістэма бяспекі адпавядае высокім тэхналагічным стандартам і цяперашняму заканадаўству ў галіне іх аховы. Яна гарантуе поўную бяспеку ўсёй інфармацыі, што датычыць асабістых дадзеных карыстальнікаў viatoll.pl, гісторыі іх актыўнасці на партале ды дадзеных, атрыманых з анкет, фармуляраў і электроннай карэспандэнцыі.

    Доступ да асабістых дадзеных
    Адміністратар дадзеных не перадае (не прадае і ніякім чынам не пазычае) трэцім асобам сабраных асабістых дадзеных карыстальнікаў партала viatoll.pl. Дадзеныя, да якіх адміністратар можа прадставіць доступ суб’ектам, што з ім супрацоўнічаюць, маюць агульны характар статыстычных супастаўленняў, якія не дазваляюць ідэнтыфікаваць індывідуальных карыстальнікаў. Па тэхнічных прычынах адміністратар, згодна з арт. 31 Закона “Аб ахове асабістых дадзеных”, на падставе заключанай пісьмовай дамовы, перадаў апрацоўку дадзеных, без змены вышэйназванай мэты іх апрацоўкі, кансорцыуму фірм:
    1. “Kapsch TrafficCom AG”, Europlatz 2, 1120 г. Вена;
    2. ТАА “Kapsch Telematic Services”, вул. Poleczki 35, 02-822 г. Варшава;
    3. ТАА “Texel", вул. Koronowska 24A, 02-905 г. Варшава.

    Ахова перадачы дадзеных
    Асабліва важныя дадзеныя, перш за ўсё, рознага кшталту паролі, перасылаюцца пры дапамозе зашыфраванага пратакола SSL.

    Файлы кукі
    Дзеля забеспячэння правільнага функцыянавання паслуг партала viatoll.pl выкарыстоўваюцца так званыя кукі – файлы, якія запісваюцца на дыску карыстальніка. Яны дазваляюць ідэнтыфікаваць яго пры наступным падключэнні ды збіраць інфармацыю аб тым, якім чынам ён карыстаўся парталам, у прыватнасці, якія наведаў сэрвісы, якія паглядаў матэрыялы, якім чынам да іх дайшоў. Збор гэтай інфармацыі дазваляе нашаму парталу стварыць лепшую прапанову на падставе патрэб нашых карыстальнікаў. Варта памятаць, што файлы кукі дазваляюць нам пазнаёміцца з прыярытэтамі карыстальніка, але яны не акрэсліваюць, кім ён сапраўды з’яўляецца.

    Карыстальнік у любы момант можа выключыць абслугоўванне кукі ў наладах Інтэрнэт-браўзера ды змяніць узровень абароны ці нават цалкам заблакаваць файлы кукі.

    Працэдуры змены ў наладах асобных браўзераў знаходзяцца на сайтах:

    Неабходна, аднак, памятаць, што менавіта файлы кукі адказваюць за запамінанне параметраў карыстальніка ў рамах партала viatoll.pl.

    Дадзеныя, атрыманыя пры дапамозе файлаў кукі на партале viatoll.pl, выкарыстоўваюцца, у прыватнасці, для наступнага:
    1. абслугоўванне рэгістрацыі карыстальніка: яны дазваляюць правільна яго ідэнтыфікаваць пасля завяршэння працэсу аўтарызацыі,
    2. правядзенне Інтэрнэт-апытанняў – запамінаюцца дадзеныя адказы,
    3. стварэнне статыстыкі папулярнасці сэрвісу,
    4. мэты, звязаныя з прэзентацыяй рэкламы на партале;