ЦЭНТЭР ПАДТРЫМКI КЛIЕНТАУ
800 101 101

(бясплатны званок са стацыянарных тэлефонау у Польшчы)

+48 22 521 10 10

(званкi з мабiльных тэлефонау i мiжнародных намяроу платныя)

eNota – дапаможнік

    1. Чаму варта выбраць электронную дэбет-ноту? 

    • электронная дэбет-нота, дзякуючы Інтэрнэту, даступная ў любы час і ў любым месцы: 24 гадзіны ў суткі, 7 дзён на тыдзень і 365 дзён у год, 
    • ашчаднасць часу – Вы атрымаце электронную дэбет-ноту раней за папяровы дакумент, 
    • па экалагічных меркаваннях – адмаўляючыся ад папяровых дэбет-нот, Вы клапоціцеся пра навакольнае асяроддзе, 
    • упэўненасць, што дэбет-нота не згубіцца і не трапіць у чужыя рукі, 
    • Вы можаце спампаваць і запісаць (архівізаваць) яе на кампутары, 
    • паведамленне аб выдадзенай электроннай дэбет-ноце мы дасылаем на ўказаны адрас электроннай пошты. 

    2. Што такое eNota?

    eNota – гэта дэбет-нота як для дамоваў з папярэдняй аплатай, так і для дамоваў з адтэрмінаванай аплатай, яна выдаецца ў электроннай форме і даступная карыстальнікам на партале eNota.

    eNota мае тыя ж самыя дадзеныя, што і друкаваная дэбет-нота, яна замяняе традыцыйны папяровы дакумент. 

    3. Што такое партал eNota і як атрымаць да яго доступ? 

    Партал eNota забяспечвае доступ да электронных дэбет-нот (як для дамоваў з папярэдняй, так і з адтэрмінаванай аплатай) і даступны пасля папярэдняга ўваходу ў сістэму непасрэдна на сайце enota.viatoll.pl ці праз раздзел “eNota”, які знаходзіцца на сайце www.viatoll.pl. 

    Умова карыстання парталам – ўказанне адраса электроннай пошты ў панэлі абслугоўвання кліентаў шляхам выбару “Дадзеныя кліента” ў галоўным меню, а потым – пазначэнне поля выбару “eNota” і ўказанне правільнага адраса электроннай пошты. Пасля ўвядзення адраса электроннай пошты трэба памятаць аб захаванні зменаў. 

    Паведамленне аб выдадзенай электроннай дэбет-ноце дасылаецца на ўказаны адрас электроннай пошты. Разам з першым паведамленнем Вы атрымаеце падрабязную інфармацыю аб уваходзе ў сістэму і спасылку актывацыі, што дазволіць стварыць індывідуальны пароль, пры дапамозе якога пазней Вы будзеце ўваходзіць на партал eNota. 

    4. Хто можа карыстацца электроннай дэбете-нотай?

    Электроннай дэбете-нотай можа карыстацца любы карыстальнік, які зарэгістраваў у сістэме адрас электроннай пошты, прыпісаны да электроннай дэбете-ноты у панэлі абслугоўвання кліентаў. 

    5. Як можна праверыць, ці зарэгістраваны ў сістэме адрас электроннай пошты? 

    Гэта можна праверыць пасля ўваходу ў панэль абслугоўвання кліентаў, выбраўшы «Дадзеныя кліента», альбо ў Тэлефонным цэнтры абслугоўвання кліентаў па нумарах 800 101 101 101 (бясплатныя званкі са стацыянарных тэлефонаў у Польшчы) ці +48 22 521 10 10 (платныя званкі з мабільных тэлефонаў і з-за мяжы). 

    6. Ці можна адначасова атрымліваць і электронную і папяровую дэбет-ноты? 

    Кліент можа атрымаць дэбет-ноту толькі ў адной форме: папяровай ці электроннай. 

    7. Ці карыстальніку патрэбны незалежны дадатак, каб праглядаць электронныя дэбет-ноты? 

    Для таго, каб прачытаць электронную дэбет-ноту, дастаткова папулярнай і бясплатнай праграмы Adobe Reader

    8. Як я даведаюся аб выстаўленай электроннай дэбет-ноце? 

    Кожны раз пасля выстаўлення электроннай дэбет-ноты карыстальнік атрымае на зарэгістраваны адрас электроннай пошты, прыпісаны да электроннай дэбет-ноты, паведамленне, што новая дэбет-нота ўжо даступная на партале eNota. 

    9. Якія аплаты за карыстанне парталам eNota? 

    Карыстанне парталам eNota бясплатнае. 

    10. Я ўказаў адрас электроннай пошты, але не атрымаў электроннай дэбет-ноты.

    Прычынай неатрымання паведамлення аб даступнай электроннай дэбет-ноце на партале eNota / спасылкі актывацыі можа быць няправільны адрас электроннай пошты, прыпісаны да электроннай дэбет-ноты ў панэлі абслугоўвання кліентаў, альбо адсутнасць аперацыі спагнання аплаты ў дадзеным месяцы ці непазначанае поле eNota. 

    11. Ці ў мяне будзе доступ да майго ўліковага запісу на партале eNota пасля анулявання дамовы? 

    Taк. Карыстальнік зможа ўвайсці ў сістэму на партале eNota і карыстацца ўсімі функцыямі на працягу 60 дзён ад моманту закрыцця уліковага запісу карыстальніка ў сістэме viaTOLL. 

    12. У мяне некалькі дамоваў, прыпісаных да аднаго уліковага запісу карыстальніка. Ці я магу ўказаць асобныя адрасы электроннай пошты для кожнай дамовы?

    Не. У выпадку некалькіх дамоваў, прыпісаных да аднаго уліковага запісу карыстальніка, трэба указаць адзін адрас электроннай пошты, на які кожны раз пасля выстаўлення электроннай дэбет-ноты карыстальнік атрымае паведамленне аб даступнай новай дэбет-ноце на партале eNota. 

    13. У мяне ёсць іншыя пытанні наконт партала eNota.

    У выпадку любых пытанняў, якія датычаць партала eNota, просім звярнуцца ў Тэлефонны цэнтр абслугоўвання кліентаў па нумарах 800 101 101 101 (бясплатныя званкі са стацыянарных тэлефонаў у Польшчы) ці +48 22 521 10 10 (платныя званкі з мабільных тэлефонаў і з-за мяжы).