ЦЭНТЭР ПАДТРЫМКI КЛIЕНТАУ
800 101 101

(бясплатны званок са стацыянарных тэлефонау у Польшчы)

+48 22 521 10 10

(званкi з мабiльных тэлефонау i мiжнародных намяроу платныя)

Параўнанне рахункаў

    Рахунак (уліковы запіс) карыстальніка – гэта комплекс дадзеных пра транспартныя сродкі карыстальніка, зарэгістраваныя ў сістэме viaTOLL, спосабы ажыццяўлення аплаты і каналы камунікацыі, здзейсненыя аперацыях, а ў выпадку рахункаў з папярэдняй аплатай – пра даступныя сродкі. Кожны рахунак можа датычыць аднаго ці некалькіх транспартных сродкаў.

    Існуюць два віды рахункаў: з папярэдняй аплатай (pre-pay) і з адтэрмінаванай аплатай (post-pay). Карыстальнікі рахункаў з папярэдняй аплатай павінны мець адпаведную колькасць грашовых сродкаў на сваіх рахунках перад фактычным карыстаннем платнай дарогай. У выпадку рахункаў з адтэрмінаванай аплатай (post-pay) сальда рахунку адлюстроўвае суму сродкаў, якія неабходна выплаціць за ўсе транспартныя сродкі, зарэгістраваныя ў рамах рахунку, напрыканцы пэўнага разліковага перыяду, прадугледжанага ў дамове.

     

    Адрозненні

    Рахунак з папярэдняй аплатай

    Уліковы запіс з папярэдняй аплатай на прад'яўніка (ананімны)

    Рахунак з адтэрмінаванай аплатай

    Рэгістрацыя ў сістэме

    У месцы абслугоўвання кліентаў пасля падпісання дамовы

    Рэгістрацыя і падпісанне дамовы адсутнічаюць

    У месцы абслугоўвання кліентаў пасля падпісання дамовы

    Кошт прылады viaAUTO

    135 злотых брута*

    135 злотых брута*

    135 злотых брута*

    Максімальная сума, якой можна папоўніць рахунак карыстальніка

    Максімальнае сальда на рахунку карыстальніка – 1000 злотых, памножаная на колькасць транспартных сродкаў на дадзеным рахунку.

    не датычыць

    не датычыць

    Мінімальная сума, якой можна папоўніць рахунак карыстальніка

    50 злотых**

    50 злотых**

    не датычыць

    Мінімальны парог папярэджання

    20 злотых, памножаныя на колькасць транспартных сродкаў

    20 злотых

    не датычыць

    Што адбываецца, калі рахунак дасягне мінімальнага ўзроўню?

    Калі сальда рахунку з папярэдняй аплатай дасягае прадугледжанага дамовай мінімальнага ўзроўню, з прылады viaAUTO чуецца падвойны сігнал (калі сальда большае за мінімальны ўзровень, з прылады viaAUTO чуецца адзін сігнал). Калі сальда меншае за 20 злотых (сума, патрэбная для таго, каб праехаць найдаўжэйшы ўчастак платнаў аўтамагістралі), шлагбаўм на выездзе не адчыніцца аўтаматычна, а карыстальнік павінен будзе ажыццявіць аплату мануальна (атрымаць білет на ўездзе і аплаціць на выездзе з платнага ўчастку) ці папоўніць рахунак.

    Калі сальда рахунку з папярэдняй аплатай дасягае прадугледжанага дамовай мінімальнага ўзроўню, з прылады viaAUTO чуецца падвойны сігнал (калі сальда большае за мінімальны ўзровень, з прылады viaAUTO чуецца адзін сігнал). Калі сальда меншае за 20 злотых (сума патрэбная каб праехаць найдаўжэйшы ўчастак платнаў аўтамагістралі), шлагбаўм на выездзе не адчыніцца аўтаматычна, а карыстальнік павінен будзе ўнесці аплату мануальна (атрымаць білет на ўездзе і аплаціць на выездзе з платнага ўчастку) ці папоўніць рахунак.

    не датычыць

    Тэрміны разліку электронай аплаты

    Аплаты, якія налічваюцца за праезд прыпісаных да ўліковага запісу карыстальніка транспратных сродкаў па ўчастках сеткі платных дарог, аўтаматычна зніжаюць узровень сродкаў на рахунку карыстальніка.

    Аплаты, якія налічваюцца за праезд транспратных сродкаў па ўчастках сеткі платных дарог, аўтаматычна зніжаюць узровень сродкаў карыстальніка.

    Плацёж адбываецца пасля завяршэння разліковага перыяду, на працягу 14 дзён са дня выпіскі дэбет-ноты за дадзены перыяд.

    Уліковы запіс карыстальніка

    Уліковы запіс ствараецца на падставе любой падпісанай дамовы. Адна дамова датычыць аднаго ці большай колькасці транспартных сродкаў.

    Ствараецца ананімны ўліковы запіс, асобны для кожнай прылады.

    Уліковы запіс ствараецца на падставе любой падпісанай дамовы. Адна дамова датычыць аднаго ці большай колькасці транспартнага сродку.

    Фінансавыя гарантыі

    не датычыць

    не датычыць

    Абавязкова - можа быць у выглядзе: банкаўскай ці страхавой гарантыі, забеспячэння ў грашовым выглядзе ці адпаведнага паручыцельства з боку пастаўшчыка паліўнай карты.

    Ануляванне дамовы

    • Аператар сістэмы можа ануляваць дамову, калі карыстальнік не выконвае дамовы
    • абодва бакі могуць неадкладна ануляваць дамову пісьмова

    У выпадку прылад viaAUTO, купленых у Інтэрнэт-краме sklep.viatoll.pl, падчас анулявання дамовы рэгістрацыя ў сістэме viaTOLL неабавязковая. 

    • Аператар сістэмы можа ануляваць дамову, калі карыстальнік не выконвае дамовы
    • абодва бакі могуць ануляваць дамову - пісьмова, дамова анулюецца праз два месяцы, на канец каляндарнага месяца.

    Доступ да "Панэлі абслугоўвання кліентаў"

    Зарэгістраваны карыстальнік мае доступ да "Панэлі абслугоўвання кліентаў", якая дае магчымасць кантраляваць паездкі і выдаткі, атрымліваць спісы трансакцый, змяняць дадзеныя карыстальніка;

    У карыстальніка ёсць магчымасць доступу да панэлі абслугоўвання кліентаў у рамах кантролю паездак і выдаткаў, а таксама дзеля генеравання справаздач па аперацыях. 

    Зарэгістраваны карыстальнік мае доступ да "Панэлі абслугоўвання кліентаў", якая дае магчымасць кантраляваць паездкі і выдаткі, атрымліваць спісы трансакцый, змяняць дадзеныя карыстальніка.

    * акцыйнай цане 25 PLN

    ** Падчас акцыі мінімальнае папаўненне рахунку – 20 злотых.