ЦЭНТЭР ПАДТРЫМКI КЛIЕНТАУ
800 101 101

(бясплатны званок са стацыянарных тэлефонау у Польшчы)

+48 22 521 10 10

(званкi з мабiльных тэлефонау i мiжнародных намяроу платныя)

Арганізацыя пляцовак спагнання аплаты на аўтамагістралях

    Падчас з’езду з аўтамагістралі А4 праз пункты спагнання аплаты ў в. Карвяны ці в. Жэрніца трэба звярнуць увагу на выбар адпаведнай паласы з’езду. Кожная з іх выразна абазначаная, што дазваляе вадзіцелям бесперашкодна пакінуць платную дарогу.

    Зяленая стрэлка абазначае, што паласа адчынена для руху, а чырвоны крыжык – што зачыненая.

    • Вадзіцелі, якія хочуць выкарыстаць мануальны метад аплаты, павінныя выбраць любую паласу з’езду злева ад пункта спагнання аплаты, над якой знаходзіцца перакрэслены знак viaTOLL. Колькасць адчыненых палос залежыць ад інтэнсіўнасці руху.
    • Вадзіцелі транспартных сродкаў, якія карыстаюцца электронным метадам аплаты за праезд, павінныя выбраць адчыненыя палосы, над якімі знаходзіцца знак viaTOLL і знак, што забараняе ўезд грузавых транспартных сродкаў. Часцей за ўсё, гэта трэцяя паласа справа. У выпадку інтэнсіўнага руху могуць таксама быць адкрытыя дзве крайнія паласы.
    • Вадзіцелі грузавых транспартных сродкаў  павінныя выбіраць адчыненыя палосы, над якімі знаходзіцца знак viaTOLL і знак з надпісам TIR. Колькасць адчыненых палосаў залежыць ад інтэнсіўнасці руху – максімальна могуць быць даступныя тры крайнія паласы справа ад пункта спагнання аплаты.

    Ніжэй знаходзіцца схема абазначэння палос з’езду.