ЦЭНТЭР ПАДТРЫМКI КЛIЕНТАУ
800 101 101

(бясплатны званок са стацыянарных тэлефонау у Польшчы)

+48 22 521 10 10

(званкi з мабiльных тэлефонау i мiжнародных намяроу платныя)

Мантаж абсталявання viaAUTO у аўтамабілі

    Прыладу viaAUTO стандартна трэба ўсталёўваць злева (гледзячы з боку вадзіцеля) на полі з чорнымі кропкамі над люстэркам задняга віду. У выпадку адсутнасці выдзеленага пункцірам поля з чорнымі кропкамі, прыладу трэба ўсталяваць злева ад люстэрка задняга віду. Калі ў транспратным сродку металізаванае лабавое шкло, то viaAUTO трэба ўсталяваць згодна інструкцыі эксплуатацыі транспартнага сродку ў месцы, што дазваляе поўнае радыёспалучэнне.

    Для таго, каб усталяваць прыладу, неабходна спачатку прымацаваць да яе трымальнік, а потым прыкласці прыладу да месца мантажу, каб упэўніцца, што яна падыходзіць і не закрывае поля агляду кіроўцы. Потым гэтае месца трэба працерці далучанай да ўпакоўкі анучкай, а да сухога шкла прымацаваць прыладу, адарваўшы ахоўную плёнку з клея на трымальніку, ды прыціснуць яе да шкла на 10 секунд.

    Перад мантажом трэба ўважліва азнаёміцца з інструкцыяй па ўстаноўцы, а ў выпадку якіх-небудзь пытанняў ці сумневаў звярнуцца ў Тэлефонны цэнтр абслугоўвання кліентаў па нумарах 800 101 101 (бясплатныя званкі са стацыянарных тэлефонаў у Польшчы) ці +48 22 521 10 10 (платныя званкі з мабільных тэлефонаў і з-за мяжы) ці ў бліжэйшае месца абслугоўвання кліентаў.

    Ніжэй наглядна прадстаўлены малюнак з інструкцыяй правільнага мантажу прылады viaAUTO.

    Інструкцыя па ўстаноўцы