ЦЭНТЭР ПАДТРЫМКI КЛIЕНТАУ
800 101 101

(бясплатны званок са стацыянарных тэлефонау у Польшчы)

+48 22 521 10 10

(званкi з мабiльных тэлефонау i мiжнародных намяроу платныя)

Што гэта такое?

    Вадзіцель транспартнага сродку ці аўтапоезда з дазволенай максімальнай вагой ≤ 3,5 тоны, які хацеў бы карыстацца сістэмай viaTOLL на аўтамагістаралях, падпарадкаваных Генеральнай дырэкцыі дарог рэспубліканскага значэння і аўтамагістралей (ГДДКіА), павінен абсталяваць транспартны сродак малой электроннай бартавой прыладай, якая называецца viaAUTO. Гэта прылада, якая дасылае закадаваную ў ёй інфармацыю аб транспартным сродку перадатчыкам, усталяваным на брамах. Сігнал дасылаецца падчас праезду праз пункт спагнання аплаты, што знаходзіцца на ўездзе і выездзе з участкаў аўтамагістралей, каторыя ўваходзяць у сістэму viaTOLL. Дзякуючы прыладзе viaAUTO, магчыма электроннае налічванне належнай аплаты за праезд па аўтамагістралях, падпарадкаваных Генеральнай дырэкцыі дарог рэспубліканскага значэння і аўтамагістралей (ГДДКіА), замест мануальнай аплаты, што ажыццяўляецца ў пунктах спагнання аплаты.

    Абсталяванне viaAUTO вельмі простае – трэба прыклеіць viaBOX з унутранага боку ветравога шкла транспартнага сродку з дапамогай двухбаковых прысоскаў, якія ўваходзяць у камплект. У глыбіні ўпакоўкі ёсць падрабязная інструкцыя, якая апісвае працэс усталявання прылады ды змяшчае дадатковую інфармацыю аб дзеянні viaAUTO. Бартавая прылада зараджаецца ад батарэі і, такім чынам, не патрабуе падключэння да электрычнай разеткі ў аўтамабілі. viaAUTO можа быць выкарыстана толькі ў адным канкрэтным транспартным сродку, для якога было зарэгістравана.

    Каб пазбегнуць блытання з бартавым абсталяваннем іншых краін, viaBOX адзначаецца лагатыпам сыстэмы viaTOLL.

    Ніжэй знаходзяцца фотаздымкі viaBOX і лагатыпу сістэмы viaTOLL:

    viabox

    viabox

    Прылада viaAUTO адпавядае ўсім патрабаванням і правілам, прадугледжаным еўрапейскімі дырэктывамі. Ніжэй прыводзіцца "Дэкларацыя адпаведнасці":

    beztytuu