ЦЭНТЭР ПАДТРЫМКI КЛIЕНТАУ
800 101 101

(бясплатны званок са стацыянарных тэлефонау у Польшчы)

+48 22 521 10 10

(званкi з мабiльных тэлефонау i мiжнародных намяроу платныя)

Як гэта працуе?

    Сістэма viaTOLL заснаваная на тэхналогіі бесправадной камунікацыі кароткага радыуса дзеяння. Сістэма складаецца з некалькіх асноўных элементаў, а яе дзейнасць прасцей за ўсё апісаць наступным чынам.

    Уезд на платную аўтамагістраль, падпарадкаваную Генеральнай дырэкцыі дарог рэспубліканскага значэння і аўтамагістралей (ГДДКіА), ажыццяўляецца праз пункты спагнання аплаты. Калі транспартны сродак ці аўтапоезд з дапушчальнай максімальнай вагой  ≤ 3,5 тоны, які карыстаецца сістэмай viaTOLL, наблізіцца да месца спагнання аплаты на платнай аўтамагістралі і накіруецца на палосы, пазначаныя сімвалам электроннай аплаты для транспартных сродкаў з дазволенай максімальнай вагой  ≤ 3,5 тоны, брама адчыніцца аўтаматычна. У пунктах спагняння аплаты на ўездзе і выездзе з платных аўтамагістралей, якімі кіруе Генеральная дырэкцыя дарог рэспубліканскага значэння і аўтамагістралей (ГДДКіА), знаходзяцца антэны, дзякуючы якім магчымая камунікацыя паміж перадатчыкамі і прыладай viaAUTO, усталяванай у транспартным сродку. Кожны раз, калі транспартны сродак (абсталяваны прыладай viaAUTO) з’яжджае з аўтамагістралі, налічваецца аплата за праезд па канкрэтным участку платнай дарогі. Вадзіцелю паведамляецца аб гэтым адным гукавым сігналам прылады viaAUTO. Аднак, калі падчас уезду на аўтамагістраль, падпарадкаваную Генеральнай дырэкцыі дарог рэспубліканскага значэння і аўтамагістралей (ГДДКіА), апынецца, што ў транспартнага сродку неактыўная прылада viaAUTO, ці нізкае (менш 20 злотых на транспартны сродак) альбо нулявое сальда ўліковага запісу (рахунку) з папярэдняй аплатай, то шлагбаум не падымецца. Вадзіцель павінен будзе ўзяць транзітны білет, а потым уручную ажыццявіць аплату на выездзе.

    Праверце, чым адрозніваецца метад мануальнай аплаты (MTC – Manual Toll Collect) ад электроннага метаду (ETC - Electronic Toll Collection):